viasna on patreon

10 красавіка суд Ленінскага раёну Магілёву не задаволіў скаргу былых кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі

2007 2007-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Ленінскага раену Магілёву прайшло апошняе пятае паседжаньне ў справе разгляду скаргі на дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ, якія ў сьнежні 2005 году каля Бялынічаў затрымалі маршрутку з грамадзкімі актывістамі Аляксандрам Каралёвым, Ірынай Качаровай, Аляксеям Паўлоўскім і Юрыям Дарашэнкам. Былыя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў ехалі ў Чарнігаў на ўстаноўчую канфэрэнцыю Саюзу левых партыяў Беларусі, а ўлады любым спрабавалі перашкодзіць правядзеньню мерапрыемства.

Нягледзячы на яўнае парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян, судзьдзя Буряка Сьвятлана прызнала дзеяньні міліцыянтаў законнымі і не задаволіла скаргу актывістаў.

Аляксандар Кароль паведаміў ПЦ "Вясна", што грамадзкія дзеячы ня згодныя з рашэньнем суду і намераныя змагацца за свае правы да канца. На працягу 10 дзён будзе пададзеная касацыйная скарга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства