viasna on patreon

Бялынічы: суддзя Аксана Загорская задаволіла хадайніцтва Валерыя Вусіка

2013 2013-08-17T11:49:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 жніўня ў судзе Бялыніцкага раёна павінен быў адбыцца паўторны разгляд адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка, які вясной гэтага года быў пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь нібыта за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты” Магілёўскі Выбар”.

Перад пачаткам паседжання Валерый Вусік звярнуўся з хадайніцтвам да суддзі Аксаны Загорскай, якой даручаны паўторны разгляд справы, з просьбай аб пераносе судовага паседжання на іншы дзень пасля 22 жніўня ў сувязі з тым, што яго абаронца Наталля Мяцеліца зараз адсутнічае. Таксама Валерый Вусік хадайнічаў аб тым, каб у якасці сведкаў на паседжанне былі выкліканы шэраг асобаў.

Суддзя Аксана Загорская задаволіла хадайніцтвы Валерыя Вусіка. Паўторны разгляд справы аб адміністрацыйных правапарушэннях адбудзецца ў судзе Бялыніцкага раёна 26 жніўня ў 14-30.

Нагадаем, што старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прашко 1 жніўня пастанавіў адмяніць рашэнне суда Бялыніцкага раёна ад 29 сакавіка 2013 года і рашэнне Магілёўскага абласнога суда ад 25 красавіка 2013 года аб пакаранні Валерыя Вусіка штрафам і накіраваў справу на новы разгляд у суд Бялыніцкага раёна да іншага суддзі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства