Беларускія ўлады звароты чарнобыльцаў ігнаруюць
Грамадская арганізацыя «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г. Кіеў) пад старшынствам жодзінскага фельчара хуткай дапамогі Аляксандра Валчаніна так і не атрымала адказаў на звароты з прапановай уніфікаваць «чарнобыльскае» заканадаўства Расіі і Беларусі ад беларускіх парламента, урада і міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Больш за месяц таму звароты былі разасланыя ва ўрад, парламент і МНС Беларусі, а таксама ў расійскую Думу, думскія партыі, расійскае МНС. «Расейцы адказалі даволі хутка, - распавядае Валчанін. - Прычым, іх рэакцыя на прапановы аб уніфікацыі - станоўчая. Ад структур роднай краіны - ні слыху, ні дыху. Яны проста праігнаравалі нашыя звароты».
Аляксандр Валчанін у хуткім часе плануе адправіцца ў Малдову, дзе сустрэнецца з малдаванскімі чарнобыльцамі. «Буду падымаць пытанне аб уніфікацыі і абавязкова раскажу, якое стаўленне да ліквідатараў ў нас. Аўтарытэту дзеянні беларускіх уладаў краіне не дадаюць».