viasna on patreon

Магілёўскі раён: праваабаронца дапамагае абскарджваць прадпісанні аб знішчэнні свіней

2013 2013-08-15T17:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

У Магілёўскім раёне хочуць знішчыць усіх свінней на прыватных падворках. Абураныя мясцовыя жыхары кажуць, што будуць бараніць сваіх жывёлаў з сякерамі ў руках.

Праваабаронца Барыс Бухель разам з журналістамі наведаў вёску Сумарокава, дзе адбываецца канфлікт мясцовага насельніцтва з ветэрэнарнай службай і мясцовай уладаю.

“Канфлікт узнік па віне мясцовай ўлады, якая неналежным чынам праінфармавала людзей аб сваім намеры. Не было агульнага схода. Людзям проста раскідалі ўлёткі па паштовых скрынках ды вывесілі некалькі ўлётак у людным месцы, якія пакідалі больш пытанняў, чым адказаў”, - кажа Барыс Бухель.

Праваабароца адзначае, што сітуацыя абвастраецца тым, што ў вёсцы знаходзіцца некалькі сем’яў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца выключна развядзеннем свінней, і гэта з’яўляецца іх асноўнай крыніцай прыбыткаў. Калі будуць вынішчаны іх свінні, то яны стануць банкрутамі, а ў некаторых у іх шматмільённыя крэдыты.

“У мясцовым сельсавеце ветэрынар з Магілёўскай райветстанцыі патлумачыў, што ў вёсцы толькі некалькі дваравых тэрыторый патрапіла ў пяцікіламетровую санітарную зону, аднак, каб нікога не крыўдзіць, вырашылі ўключыць цалкам усю вёску. Прычым, чыноўнікі, адказваючы на пытанні мясцовых жыхароў, калі ім зноўку можна заняцца свінагадоўляй, атрымалі адказ – магчыма ніколі. Пры гэтым пытанне з пяцікіламетровай зонай, ці трапляе ў яе вёска, засталося адкрытым”, - гаворыць Барыс Бухель.

Адна з мясцовых прадпрымальніц Кацярына кажа, што яна мусіць у выніку выканання гэтага рашэння ўсе свае 80 свінней “пусціць пад нож”.

“Гэта ўдар па прадпрымальніках і план па іх знішчэнню. Спачатку нас прымусілі вазіць свінней на бойню і плаціць за гэта грошы, купляць спецыяльныя цялежкі для гэтага, а цяпер хочуць увогулле нас пазбавіць бізнеса. Мы, прадпрымальнікі, ствараем істотную канкурэнцыю дзяржаўным агракамбінатам, і гэта іх раздражняе, бо наша прадукцыя больш якасная і карыстаецца попытам. Калі ў мяне забяруць усіх свінней, то чым я буду плаціць па свіх крэдытах, як мне потым жыць?” – абураецца Кацярына.

Пры гэтым жанчына адзначае, што чумы афрыканскай у ваколіцах няма, а бліжэйшыя свінафермы толькі павялічваюць пагалоўе жывёлаў, што выклікае экалагічную катастрофу – усе вадкія адыходы ідуць у рэчку Лахва.

Барыс Бухель кажа, што пракансультаваў мясцова насельніцтва, што ім рабіць у склаўшайся сітуацыі.

“Я параіў абскардзіць прадпісанні і пісаць калектыўныя скаргі ў разнастайныя інстанцыі. Каб было сабрана не менш за 30 подпісаў і выслана чыноўнікам, каб яны выехалі для разбіральніцтва на месца. Варта таксама судзіцца, калі адказы чыноўнікаў не задавальняюць грамадзян. Бараніць свае правы трэба законнымі метадамі”, - гаворыць Барыс Бухель.

Варта адзначыць, што вынішчэння свіней на прыватных падворках Магілёўскага раёна закранае 31 вёску, якія знаходзяцца ў пяцікіламетровай зоне ад буйных дзяржаўных свінафермаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства