Андрэй Гайдукоў сустрэўся з маці
https://spring96.org/be/news/65141
2013
2013-08-13T11:45:34+0300
2013-08-13T11:45:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Вольга Гайдукова мела кароткатэрміновае спатканне з сынам, які да ўступлення прысуду ў сілу ўтрымліваецца ў Віцебскім СІЗА.
Спатканне адбывалася праз шкло. Маці і сын кантактавалі праз тэлефон цягам дзвюх гадзінаў. Трымаецца Андрэй годна, настрой бадзёры, ён нават жартуе, кажа спадарыня Вольга.
Гэта другое спатканне: першае было адразу пасля суда і васьмі месяцаў следства. Лісты ад сына прыходзяць рэгулярна, раз на тыдзень дазволены перадачы, дадае Вольга Гайдукова
1 ліпеня 2013 года Андрэя Гайдукова Віцебскі абласны суд прызнаў вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай разведкай і асудзілі на 1,5 года калоніі. Пры канцы жніўня ў Вярхоўным судзе будзе разглядацца касацыйная скарга Гайдукова.