Беларускія прадпрымальнікі данеслі да ўладаў сваё бачанне праблемы па тэхрэгламенту Мытнага саюза
Дырэктар аналітычнага цэнтра саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Анатоль Змітровіч прыняў удзел у сумесным пасежданні падкамітэту па ліквідацыі залішніх бар'ераў у сферы знешняй гандлёвай дзейнасці і падкамітэту па ліквідацыі залішніх бар'ераў у сферы ўзаемнага гандлю і інвестыцыйнай дзейнасці кансультатыўнага камітэта па пытаннях прадпрымальніцтва Еўрапейскай эканамічнай камісіі, якое праходзіла 2 жніўня ў Маскве.
–У прынцыпе, нам удалося данесці да ўладаў, што з новым тэхрэгламентам не ўсё так проста, – кажа Анатоль Змітровіч. – Напрыклад, на пасежданні высветілася, што ён мае больш жорсткую форму выканання, чым рэгламент па харчовай прадукцыі. Таксама мы прыйшлі да высновы, што заканадаўства трох краін-удзельніц Мытнага саюза дастаткова, каб на першым этапе кантролю засцерагчы насельніцтва ад выпуску няякаснай і небяспечнай прадкуцыі, як, напрыклад, камбікормаў, якія сталі прычынай узнікнення ўспышак афрыканскай чумы свіней і якія не прайшлі праверкі на першым этапе – этапе вытворчасці .
Анатоль Змітровіч зазначае, што афіцыйная дэлегацыя з Мінску, якая таксама прымала ўдзел у пасежданні ЕЭК, не пярэчыла той пазіцыі, якую выказалі беларускія прадпрымальнікі.
–Яны самы зразумелі, што трэба нешта з гэтым рабіць.
На погляд дэрактара аналітычнага цэнтра, карэктыроўка тэхнічнага рэгламента можа быць выкананай да 1 лістапада 2013 года, а таму пакуль беларускія прадпрымальнікі будуць чакаць вынікаў пасеждання. Калі пазітыўных зменаў не адбудзецца, прадпрымальнікі будуць гатовыя страйкаваць далей.