Пасля азнаямленьня з адміністратыўнымі справамі Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка ў судах абвешчаны перапынак да 14-00 і 15-30 адпаведна
https://spring96.org/be/news/6502
2007
2007-04-04T10:00:00+0300
2007-04-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасьля пачатку паседжаньня суду Савецкага раёну Менску ў адміністратыўнай справе лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі, падсудны выказаў недавер судзьдзі, аргумэнтаваўшы сваю заяву тым , што Людміла Савасьцян шмат разоў выносіла палітычна матываваныя прысуды актывістам апазыцыі, у тым ліку і яму.
Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што асабліва вызначылася Людміла Савасьцян у часе судоў над удзельнікамі сакавіцкіх падзеяў 2006 году, таму ейнае імя не выпадкова значыцца ў сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу.
Аднак пасля кароткага перапынку Людмила Савасьцян адхіліла адвод і працягнула судовыя слуханьні. Пасля азнаямленьня з матэрыяламі і паказанньмі сьведкаў у судах абвешчаны перапынак.