Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Брэсцкага раёна выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі
https://spring96.org/be/news/64911
2013
2013-08-05T09:36:29+0300
2013-08-05T09:36:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў адзін з удзельнікаў кампаніі Анатоль Новік, у Дзень салідарнасці з палітзняволеным віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, кіраўніком закрытага беларускімі ўладамі Праваабарончага цэнтра "Вясна" адбылося паседжанне актыва кампаніі “Гавары праўду” Брэсцкага раёна. Удзельнікі ўзгадалі Алеся Бяляцкага, які быў арыштаваны ў гэты дзень 2 гады таму і асуджаны на 4,5 гады ў турэмнага зняволення ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Былі падпісаны паштоўкі Алесю Бяляцкаму з словамі падтрымкі, узгадалі іншых палітзняволеных, а таксама абмеркавалі пытанні парушэння правоў чалавека ў Брэсцкім раёне.