viasna on patreon

Баранавічы: акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі (фота)

2013 2013-08-04T19:01:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава і Віктар Сырыца зладзілі інфармацыйную акцыю ў Баранавічах і Баранавіцкім раёне з нагоды 2-ой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага. Дзве мабільныя групы грамадскіх актывістаў рухаліся па вуліцах горада і вёсках раёна ў майках «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» з партрэтам зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і раздавалі мінакам пра яго інфармацыю і іншых палітычных вязняў.

 – Сёння ўлады не толькі не дазваляюць легальна выказваць салідарнасць з палітзняволенымі, але і не прызнаюць сам факт іх існавання. Яны забаранілі 4 жніўня праводзіць пікет каля кінатэатра “Кастрычнік” у падтрымку Бяляцкага ды іншых палітзняволеных. Аднак хадзіць па гораду, адпачываць з сям’ёю, дзецьмі і сябрамі на прыродзе, і пры гэтым, напрыклад, фатаграфавацца і размаўляць з людзьмі – ніхто забараніць не можа. Сёння споўнілася 2 годы, як быў зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру „Вясна“. Таму мы і вырашылі праехацца па вёсках ды прайсціся па гарадскіх вуліцах і выказаць салідарнасць з праваабаронцам Алесем Бяляцкім ды іншымі палітзняволенымі, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Такім чынам, жыхары Баранавічаў і раёна сёння змаглі атрымаць адмысловыя паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага і тэкстам пра сітуацыю са зняволеным лідарам Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства