viasna on patreon

БХД: Патрабуем даць інфармацыю пра лёс ксяндза Лазара!

2013 2013-08-04T10:34:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" патрабуе ад КДБ даць грамадскасці поўную інфармацыю адносна лёсу затрыманага ксяндза Уладзіслава Лазара.

Паводле сведчанняў парафіянаў парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве, ксёндз знік два месяцы назад – а гэта значыць, што яму ўжо абавязаныя былі прад'явіць афіцыйныя абвінавачванні.

"Шпіёнская справа" Андрэя Гайдукова давяла ўсім, што абвінавачванні ў супрацы з замежнымі спецслужбамі ў сённяшняй Беларусі – гэта найчасцей правакацыя саміх спецслужбаў і спосаб запалохаць грамадства. Парафіяне, пазбаўленыя душпастыра, каталікі і ўсе людзі добрай волі патрабуюць даць інфармацыю, у чым абвінавачваецца ксёндз Уладзіслаў Лазар, чаму яго трымаюць у сумна вядомым СІЗА КДБ і чаму на самым высокім узроўні без суда і следства робяцца заявы пра ягоную вінаватасць.

Мы лічым, што арышт ксяндза Уладзіслава – гэта спроба запалохаць альбо шантажаваць беларускі Касцёл і вернікаў.

Нагадаем, 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі затрыманы супрацоўнік спецслужбаў, які з дапамогай прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёлу супрацоўнічаў з замежнымі выведкамі. На наступны дзень стала вядома, што ў СІЗА КДБ ужо два месяцы знаходзіцца пробашч каталіцкай парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве ксёндз Уладзіслаў Лазар. За што і чаму яго затрымалі невядома, гэтак жа як невядома, ці звязаны ён з той справай, пра якую казаў Аляксандр Лукашэнка. КДБ дагэтуль хавае ўсю інфармацыю пра гэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства