viasna on patreon

Бабруйск: Пікет салідарнасці з палітвязнямі не дазволены (дакумент)

2013 2013-08-02T15:07:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujski_garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі гарвыканкам

Бабруйскі гарвыканкам

Бабруйскія заяўнікі пікета салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі атрымалі афіцыйны адказ, што правядзенне мерапрыемства не дазволена. У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама  Віктара Дзесятніка ўказана некалькі прычын для адмовы.

Чыноўнік напісаў, што бабруйчане няправільна аформілі заяву, не пазначылі від масавага мерапрыемства. “У асноўных паняццях, якія ўжываюцца ў артыкуле 2 Закона адсутнічае паняцце “пікет”, што не дазваляе дакладна вызначыць від масавага мерапрыемства, заяўленага Вамі”, - гаварыцца ў лісце.

Таксама Дзесятнік адзначыў, што заяўнікі мусілі ўказаць меры, якія будуць імі прынятыя для забеспячэння бяспекі, медыцынскага абслугоўвання і прыборцы тэрыторыі, і ўзгадніць “парадак аплаты гэтых  паслуг”.

У лісце гаварыцца, што да атрымання дазволу на правядзенне пікета нельга распаўюджваць інфармацыю аб ім. “А на інтэрнэт-сайтах “Бабруйскага кур’ера” была размешчана інфармацыя аб правядзенні вышэйназванага масавага мерапрыемства”. Напрыканцы ліста заяўнікаў традыцыйна папярэджваюць аб адказнасці, якую яны панясуць у выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства