viasna on patreon

Баранавічы: суд вярнуў справу абвінавачанага ў арганізацыі прадпрымальніцкіх страйкаў на дапрацоўку

2013 2013-08-02T00:27:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-bar-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст за подпісам старшыні суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалая Кміты, у якім паведамляецца, што ў адпаведнасці з пастановай суда 29 ліпеня 2013 года яго справа аб адміністацыйным правапарушэнні вяртаецца назад у міліцыю для выпраўлення недахопаў.

Раней мы паведамлялі, што супрацоўнік Баранавікага ГАУС маёр міліцыі Дзмітрый Мізгер склаў на Мікалая Чарнавуса два пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Грамадскі актывіст абвінавачваўся ў парушэнні ч.3 арт.23.34 (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) падчас мітынгаў баранавіцкіх прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1 ліпеня 2013 года.

 – Гэта быў стыхійны сход прадпрымальнікаў каля гарадской падатковай інспекцыі і на кааператыўным рынку. Сёння мы не ўпэўнены не толькі ў сваім становішчы, але і ў тым, што дзяржава абароніць дробны бізнес па новых правілах Мытнага саюзу. Таму баранавіцкія іпэшнікі правялі стыхійны страйк. Ну а маёр міліцыі Дзмітрый Мізгер, магчыма, зрабіў шмат юрыдычных памылак пры напісанні пратакола, якія суд лічыць неабходна выправіць, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства