viasna on patreon

Толькі 36% апытаных жыхароў Брагінскага раёна цалкам давяраюць міліцыі

2013 2013-07-31T18:40:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штаб МУС у чэрвені 2013 году правёў ананімнае анкетаванне жыхароў Брагінскага раёна з мэтай вывучэння грамадскага меркавання адносна працы міліцыі. У анкетаванні прынялі ўдзел 150 чалавек. Вынікі апытання надрукавала раённая газета «Маяк Палесся».

Паводле дадзеных анкетавання, у рознай ступені давяраюць міліцыі 91,3% апытаных, але цалкам давяраюць міліцыі толькі 36% рэспандэнтаў. Тое, што супрацоўнікам РАУС пры працы з грамадзянамі характэрны праяўленні прафесіяналізму, пацвердзілі 43,9%, такія якасці, як ветлівасць і павага адзначылі 45,3%.

На пытанне «Ці звярнуліся б вы ў міліцыю ў выпадку рэальнай пагрозы вашаму жыццю, здароўю, маёмасці?» 79,3% рэспандэнтаў адказалі станоўча.

Раённае выданне піша, што «насельніцтва бачыць і адзначае недахопы ў працы раённага аддзела ўнутраных спраў». Напрыклад, кожны пяты апытаны звяртае ўвагу на тое, што барацьба з п’янствам на тэрыторыі раёна не прыносіць чаканых вынікаў. Людзям таксама не падабаецца, што ў грамадскіх месцах распіваюцца спіртныя напоі (23,3%), недастатковай з’яўляецца праца па прафілактыцы бытавога алкагалізму (14,8%), не выяўляюцца кропкі самагонаварэння (14,8%), аб’екты гандлю прадаюць спіртное ў вячэрні і начны час (11,9%).

У ходзе маніторынгу ад жыхароў раёна паступілі і прапановы па павышэнні ўзроўню грамадскай бяспекі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства