viasna on patreon

Захаваем дакументы найноўшай гісторыі Беларусі

2013 2013-07-31T13:30:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта гаворыцца ў звароце да дэмакратычнай грамадскасці краіны шэрагу грамадскіх арганізацый, у тым ліку “Дыярыушу”, “Гісторыкі” (my-historica.org) і вэб-архіву “Вытокі” (vytoki.net).

У звароце, між іншым, адзначаецца, што сёння, як і ў савецкія часы, працягваецца фальшаванне праўды пра мінуўшчыну і маніпуляванне гісторыяй ў інтарэсах уладаў.

Праз праўладныя СМІ, афіцыйных “публіцыстаў” і “гісторыкаў” ствараецца несапраўдны малюнак грамадскага і палітычнага жыцця ў апошнія два дзесяцігоддзі. Большасць матэрыялаў па найноўшай гісторыі нашай краіны, якія маюць дачыненне да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, не захоўваюцца ці не даступныя для даследчыкаў. Беларусі пагражае зноў апынуцца без уласнай гісторыі, бездапаможнаю перад рознымі маніпулятарамі мінуўшчыны і будучыні”, — падкрэсліваецца ў звароце.

Яго аўтары выказваюць упэўненасць, што захаванне дакументальнай спадчыны найноўшай гісторыі, найперш спадчыны дэмакратычных рухаў, грамадзянскай супольнасці, палітычных арганізацый надзвычай важнае для фармавання аб’ектыўнага погляду на сучасную гісторыю Беларусі, для стварэння праўдзівых нацыянальных гістарычных канцэпцый і для выхавання ўсіх пакаленняў беларускага грамадства. “Таксама застаецца важным і захаванне дакументальнай спадчыны савецкіх часоў. Гэта датычыцца не толькі рэпрэсій ці супраціву, але ўсіх аспектаў функцыянавання грамадства”, — зазначаецца ў звароце.

 

Яго аўтары звяртаюцца да ўсіх дэмакратычных грамадскіх і палітычных арганізацый Беларусі, да актывістаў, краязнаўцаў і аматараў гісторыі з заклікам збіраць і захоўваць дакументы найноўшай гісторыі. “Але захаваць дакументы — толькі першы крок. Чым больш такіх сведчанняў гісторыі будзе адкрытымі для грамадства і навукоўцаў, тым менш шанцаў застанецца для фальсіфікатараў мінулага. Гэтыя матэрыялы стануць даступнымі праз сайты і публікацыі тых, хто мэтаскіравана займаецца захаваннем нашай гістарычнай спадчыны”, — гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары заклікаюць дапамагаць такім інстытуцыям і ініцыятывам, парадаваць для публікацыі матэрыялы ці іх копіі, падтрымліваць даследаванні, дзяліцца ведамі і ўспамінамі, каб захаваная памяць пра мінулае вярнулася лепшай будучыняй.      

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства