Мікалай Аўтуховіч з-за кратаў падтрымлівае сваіх землякоў
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які цяпер у гарадзенскай турме, лістуецца з землякамі – жыхарамі Ваўкавыска. Землякоў, якія выказваюць словы падтрымкі ў лістах, – адзінкі. Але за кратамі ў Мікалая Аўтуховіча хапае сілаў, каб падтрымаць сваіх новых знаёмых, якія яму пішуць.
Кажа Аляксандр Сезень, ваўкавыскі грамадскі актывіст:
- Піша за свабоду, за правы чалавека. Вось, напрыклад, ён піша: «Гісторыя даказвае, што без пакарання нічога не застаецца. Мне нават адсюль бачна, больш правільна сказаць – вядома, што на волі ўсё больш і больш людзей адкрываюць рот і расплюшчваюць вочы. А гэта значыць, што тут не атрымаецца захоўваць прыгоннае права, рабаўладальніцкі лад, а тым больш пабудаваць новы СССР. Наеліся! Цяпер, каб людзі не паднялі хвалю, трэба прыслухоўвацца да меркавання народу, як і мусіць гэта быць у дэмакратычнай дзяржаве, якой і з'яўляецца наша краіна».
Мікалай Аўтуховіч – адзін з дванаццаці палітвязняў, якія знаходзяцца цяпер за лукашэнкаўскімі кратамі. Яго пакаралі 5 гадамі і 2 месяцамі зняволення ва ўмовах строгага рэжыму без канфіскацыі маёмасці.