viasna on patreon

З Бялыніцкага раёна палітвязням даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці (фота)

2013 2013-07-23T15:15:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bial-palit-dzen-nezal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” 23 ліпеня даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці, які адзначаецца 27 ліпеня, усім беларускім палітвязням.

У паштоўках актывісты жадалі палітвязням мужна пераадолець усе выпрабаванні, наканаваныя ім лёсам, а таксама выказвалі спадзяванне на хуткую сустрэчу з імі на волі.

Для віншавання палітвязняў са святам 27 ліпеня былі выкарыстаныя прыгожыя адмысловыя паштоўкі, выдадзеныя да 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150-годдзя вызвольнага паўстання 1863 года.

Нагадаем, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах. Праз год, 25 жніўня 1991 года, пасля правалу ГКЧП, на экстранай пятай сесіі Вярхоўнага Савета Дэкларацыі была надазена сіла Канстытуцыйнага Закона, якім была юрыдычна замацавана незалежнасць нашай краіны.

У 1991-1996 гадах галоўнае нацыянальнае свята Беларусі — Дзень незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства