viasna on patreon

Бяроза далучылася да кампаніі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”

2013 2013-07-11T16:27:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-salidarnasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Неабыякавыя грамадзяне Бярозаўшчыны выказваюць словы салідарнасці і падтрымкі палітвязням, якія знаходзяцца ў няволі. Паштоўкі з надпісамі: “Дзякуй табе, сябра: ганарымся, не забываем, любім. І нас многа”, “Я думаю пра цябе. Тое, што ты ёсць, важна для мяне”, а таксама са словамі: “Вольнаму – воля” паляцелі да Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава, Зміцера Дашкевіча і Паўла Севярынца.

Людзі шкадуюць, што без віны ў людзей адымаюць у месцах зняволення здароўе. Тыя, хто прыняў удзел у акцыі, выказваюць жаданне, каб Беларусь была дэмакратычнай. Салідарныя з палітзняволенымі чакаюць іх выхаду з турмаў і выказваюць упэўненасць у тым, што будучыня за змагарамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства