У Менску за акцыю памяці Дзмітрыя Завадскага будуць судзіць сябра БХД
https://spring96.org/be/news/64275
2013
2013-07-08T10:44:21+0300
2013-07-08T10:44:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Менску 7 ліпеня быў затрыманы сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Пракаповіч. Яго затрымалі падчас правядзення акцыі, прысвечанай 13-й гадавіне знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага. Фармат акцыі невядомы, паколькі актывіст праводзіў яе самастойна.
Пра сваё затрыманне актывіст здолеў паведаміць толькі раніцай 8 ліпеня. Згодна з дасланай ім СМС, сёння з 9:30 да 10:00 яго будуць судзіць у судзе Савецкага раёна. Ноч Павал Пракаповіч правёў у ізалятары.