viasna on patreon

Валерый Вусік абскарджвае штрафы ў парадку нагляду

2013 2013-07-07T15:50:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vusik-buhel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з Бялыніцкага раёна Валерый Вусік 5 ліпеня падаў скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прашко. У сваёй скарге актывіст просіць адмяніць уступіўшую ў законную сілу вынесеную напрыканцы сакавіка гэтага года пастанову суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп на адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў.

25 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна. Суддзя Магілёўскага абласнога суда Павел Клімаў прыняў рашэнне пакінуць пастанову суда без зменаў, а касацыйную скаргу без задавальнення.

Суддзя Павел Клімаў не прыняў да ўвагі тое, што ў судзе Бялыніцкага раёна Вусіку было адмоўлена ў праве на абарону і прадастаўленні адваката, не выкліканыя сведкі ў суд з яго боку.

“У апошнія дні мне пастаянна тэлефануе судовы выканаўца з суда Бялыніцкага раёна, патрабуе, каб я пачаў выплочваць несправядліва накладзены на мяне штраф, даслалі і адпаведны ліст з суда, - распавядае Валерый Вусік. – Аднак я не лічу сябе вінаватым, прысуд суда Бялыніцкага раёна быў вынесены для таго, каб пакараць мяне за тое, што я казаў аб шматлікіх парушэннях у дзейнасці СВК “Лебедзянка” і распаўсюджваў незележныя газеты, фактычна ж я ніякіх парушэнняў беларускага заканадаўства не рабіў.

З дапамогай праваабаронцы Барыса Бухеля я падрыхтаваў і 5 ліпеня падаў вялікую матываваную скаргу на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прашко з просьбай адмяніць уступіўшую ў законную сілу пастанову суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні мяне штрафам у памеры 50 базавых велічынь нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”. Адкуль жа  мне ўзяць такія грошы, я толькі невялікую пенсію атрымліваю, тым больш, што я не лічу сябе ў нечым вінаватым. Спадзяюся, што старшыня Магілёўскага абласнога суда разбярэцца ў маёй справе і адмніць пастанову суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні мяне штрафам”.

Таксама Валерый Вусік кажа, што 8 ліпеня ён збіраецца падаць у суд Бялыніцкага раёна хадайніцтва з просьбай прыпыніць выкананне пастановы аб адміністрацыйным пакаранні ў адносінах да яго на перыяд разгляду яго скаргі старшынёй Магілёўскага абласнога суда.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель кажа, што, калі старшыня Магілёўскага абласнога суда аднясецца да справы Валерыя Вусіка не перадузята і ў адпаведнасці з законам, то ён адменіць пастанову суда Бялыніцкага раёна.

“Суд у Бялынічах прайшоў са шматлікмі парушэннямі, Валерыю Вусіку не быў прадастаўлены адвакат і не выслуханы сведкі з яго боку, - кажа Барыс Бухель. – Пры разглядзе касацыйнай скаргі ў абласным судзе суддзя Павел Клімаўне не прыняў да ўвагі пераканаўчыя выступы адваката і Валерыя Вусіка, тое, што ў судзе Бялыніцкага раёна Вусіку было адмоўлена ў праве на абарону і прадастаўленні адваката, не выкліканыя сведкі ў суд з яго боку, было парушана яго права на свабоду выказвання меркаванняў. Склалася ўражанне, што гэтая справа ў абласным судзе ад самага пачатку ўспрымалася як палітычная. Аднак мы вырашылі дабівацца адмены несправядлівага рашэння суда Бялыніцкага раёна да канца. На імя старшыні Магілёўскага абласнога суда падрыхтавана вялікая матываваная скарга аб’ёмам больш за дваццаць старонак, дзе выкладзены ўсе падрабязнасці гэтай адміністрацыйнай справы. Калі старшыня Магілёўскага абласнога суда аднясецца да разгляду адміністрацыйнай справы не перадузята, то пастанова суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні Валерыя Вусіка штрафам у памеры 50 базавых велічынь безумоўна павінна быць адмененая”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства