viasna on patreon

"Вясна" прэзентуе “Праваабарончы каляндар”

2013 2013-07-05T16:56:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pk-vokladka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Праваабарончы каляндар" (2013)

"Праваабарончы каляндар" (2013)

Новае выданне Праваабарончага цэнтра “Вясна”, разлічанае на шырокае кола чытачоў, з сённяшняга дня даступнае ў электронным варыянце на нашым сайце. 

“Праваабарончы каляндар” – гэта спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека. У кнігу ўвайшлі знакавыя сусветныя і міжнародныя дні, афіцыйна абвешчаныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, міжнародныя дні, якія прызнаюцца няўрадавымі арганізацыямі розных краінаў, а таксама даты беларускіх падзеяў, важных з пункту гледжання правоў чалавека, дні нараджэння і дні памяці выбітных актывістаў праваабарончага руху.

 

 

На старонках Календара:


 

Укладальнікі выдання спадзяюцца, што “Праваабарончы каляндар” будзе карысным у працы журналістаў, праваабарончых арганізацыяў, у галіне адукацыйнай дзейнасці.

Спампаваць “Праваабарончы каляндар” (40.50 MB)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства