viasna on patreon

Макей: Вяртанне дыпламатаў у Швецыю залежыць ад некалькіх акалічнасцяў

2013 2013-06-28T17:27:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/makiej-2.jpg
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Пра гэта заявіў журналістам 28 чэрвеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

«Гэтае пытанне трэба разглядаць у комплексе. Зараз у сістэме МЗС праходзіць аптымізацыя. З іншага боку, мы будзем улічваць узровень адносінаў як у цэлым (з Еўропай), гэтак і з канкрэтнай краінай (Швецыяй) у прыватнасці», — сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, вясной гэтага года беларускі бок прыняў станоўчае рашэнне наконт просьбы шведскага боку аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі.

«Беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасць шведскага дыпламата ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года і скіраваная на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковагагандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё гуманітарных, міжасобасных кантактаў, узаемадзеянне ў сферы экалогіі і тэхнічнай дапамогі», — заявіла 9 красавіка прадстаўнік МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

***

Пасольства Швецыі ў Мінску закрылася 30 жніўня 2012 года. Гэтаму папярэднічала рашэнне ўладаў Беларусі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм. У выніку зараз функцыі пасольства Швецыі ў Мінску выконвае дыппрадстаўніцтва Эстоніі, а беларускага ў Стакгольме — пасольства Латвіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства