viasna on patreon

З Валянцінай Аліневіч адмовіліся працягнуць кантракт

2013 2013-06-28T12:47:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alinievich_valiancina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Аліневіч

Валянціна Аліневіч

Маці палітвязня больш за 30 год адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Адміністрацыя казала, што яна запатрабаваны спецыяліст высокага ўзроўню, аднак спецслужбы настаялі на тым, каб працоўныя адносіны з Аліневіч былі скасаваныя.

Па словах жанчыны, увесь гэты час яна сумленна працавала і ніякім чынам не дэманстравала свае палітычныя перакананні. І да апошняга года ў яе не было праблемаў з кіраўніцтвам ВНУ. "Аднак сёлета мне было заяўлена, што або я адмаўляюся ад абароны сына, не выступаю з заявамі ў СМІ і застаюся працаваць надалей, або са мной не працягнуць кантракт, - кажа маці палітвязня Ігара Аліневіча. - Для мяне нават пытання такога стаяць не магло! Я ніколі не адмоўлюся ад свайго сына".

Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір Шумаў ужо быў заўважаны за адлічэннем студэнтаў па палітычных матывах.

"Ён мне сказаў, што ва ўніверсітэта да мяне прэтэнзіяў няма, але да яго прыходзяць людзі - я так разумею, супрацоўнікі КДБ, - якія патрабуюць, каб я больш не працавала", - паведаміла суразмоўца.

Валянціна Аліневіч большасць гадоў працы аддала БДЭУ, сама сканчвала гэты ж ўніверсітэт, з'яўляецца кандыдатам эканамічных навук.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства