viasna on patreon

Справу аб паклёпе на БСДП разгледзіць касацыйная інстанцыя

2013 2013-06-13T15:49:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва БСДП і сябар партыі Мікалай Залозны падалі касацыйныя скаргі ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва. Сацыял-дэмакраты хочуць, каб рашэнне раённага суда было адменена і справа была накіравана на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва ў іншым складзе суда.

Каментуе сітуацыю сябра Прэзідыума БСДП Ігар Барысаў:

“Мы абскарджваем рашэнне раённага суда, бо незадаволены ім. Суд не задаволіў шэраг нашых хадайніцтваў пад час працэсу аб тым, каб дапытаць у якасці сведкі карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова, які па тэлефоне размаўляў з начальнікам магілёўскіх інтэрнатаў Паўлам Шышовам і які абазваў нашу партыю і сябра нашай партыі Мікалая Залознага “бандай”. Матэрыялы рабочага запісу Алеся Асіпцова не былі заслуханы і далучаны да матэрыялаў справы, аўдыёзапіс інтэрв’ю, які размешчаны на сайце БелаПАН, не быў адпраўлены на экспертызу. Пасля адмовы ў задавальненні нашых хадайніцтваў з нашага боку быў выказаны адвод суддзі і пракурора, аднак і ён не быў задаволены”.

Сацыял-дэмакрат кажа, што ў абласны суд быў накіраваны рабочы запіс размовы журналіста Алеся Асіпцова і Паўла Шышова, а таксама зроблена пісьмовая расшыфроўка гэтай размовы, з якой усё і вынікае.

“Падчас суду Шышоў адмовіўся ад таго, што ён называў нашу партыю бандай. Сказаў, што голас на запісу не яго і што гэта ўсё мантаж. Што яму сапраўды нехта тэлефанаваў і размова датычылася высялення з інтэрнату нашага сябра БСДП Мікалая Залознага, аднак званіўшы не прадставіўся, не сказаў, што ён журналіст, не назваў СМІ якое прадстаўляе і не папярэджваў аб тым, што будзе запісваць размову”, - кажа Ігар Барысаў.

Сябра Прэзідыума БСДП кажа, аўдыёзапіс, які быў накіраваны ў суд сведчыць, што на запісу голас Паўла Шышова, ён прадстаўляецца, гэта робіць таксама журналіст, які звоніць і, апроч таго, журналіст пытаецца дазволу на запіс размовы.

“Паглядзім на тое, як павядзе сябе абласны суд. Нашы продкі з ВКЛ з паклёпнікамі паступалі проста – у артыкуле 105 Статута Вялікага княства Літоўскага ў рэдакцыі 1588 года значыцца, што калі зрабіў паклёп – мусіш плаціць грошы ў памеры 6 капеек, а калі паклёпнік яго паўторыць, то яму мусілі рэзаць наздру.  Шчасце для паклёпнікаў, што ў нас цяпер няма такога закона,” - гаворыць Ігар Барысаў.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства