viasna on patreon

Літва хоча дыскусіі пра Беларускую АЭС

2013 2013-06-13T15:18:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec1.jpg
фота vialejka.org

фота vialejka.org

Літоўскі міністар па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя адкідае абвінавачваньні з боку беларускіх чыноўнікаў аб тым, што Літва ігнаруе прапанову правесьці адкрытыя спрэчкі аб будоўлі паблізу літоўскай мяжы Беларускай АЭС.

Паводле міністра Валянцінаса Мазуроніса, ягоная краіна прытрымліваецца ўстаноўленых правілаў. Між тым Беларусь, паводле ягоных слоў, у парушэньне працэдур прысьпешвае Літву як мага хутчэй правесьці адкрытыя спрэчкі:

«Літва дакладна не ігнаруе прапановы Беларусі. Яны хочуць пераскочыць некаторыя працэдуры і ў парушэньне Канвэнцыі Эспа як мага хутчэй правесьці адкрытыя спрэчкі, а мы стаім на пазыцыі, што працэдуры трэба выконваць», — сказаў Мазуроніс агенцтву BNS.

Паводле ягоных слоў, міністэрства ў траўні атрымала адказы Беларусі, і цяпер экспэрты іх аналізуюць.

«Канвэнцыя Эспа прадугледжвае, што спачатку краіна дае адказы, якія потым пераглядаюць экспэрты. Мы цяпер на гэтым этапе. Потым запытваюцца ўдакладненьні адказаў, выпрацоўваецца аналіз ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, і толькі потым, калі экспэрты ўжо цалкам азнаёміліся, арганізуюцца адкрытыя спрэчкі», — патлумачыў міністар.

Намесьнік міністар аховы навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Беларусі Віталь Кулік у сераду заявіў, што Літва не адказвае на прапановы краіны правесьці кансультацыі адносна будаўніцтва Беларускай АЭС.

Прыняўшы пад увагу скаргу Літвы, камітэт ААН па рэалізацыі Канвэнцыі Эспа ў красавіку гэтага году абавязаў Беларусь працягнуць працэдуры ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі канвэнцыі, каб адказаць на ўсе зададзеныя Літвой пытаньні і ацаніць усе камэнтары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства