Спецдакладчыку ААН па Беларусі Міклашу Харашці працягнулі мандат
https://spring96.org/be/news/63847
2013
2013-06-13T14:03:33+0300
2013-06-13T14:03:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 чэрвеня падчас працы 23-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць у Жэневе, адбылося галасаванне аб падаўжэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. За рэзалюцыю, якая змяшчае прапанову падоўжыць мандат Міклашу Харашці, аддалі свае галасы дэлегацыі 26 краін, супраць выступілі 3, 18 - устрымаліся.
Згодна з рэгламентам лёс пытання вырашаецца простай большасцю галасоў.
У дыскусіі па прыняцці мандата прынялі ўдзел прадстаўнікі Ірландыі, ЗША, Беларусі (Міхаіл Хвастоў), Венесуэлы, Эквадора.
Нагадаемі, што Рэспубліка Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка. Афіцыйны Мінск ня супрацоўнічае з Харашці і ня дае яму ўязную візу ў краіну.