Збор подпісаў у падтрымку нацыянальнага сьцяга
Партыі і грамадзкія аб’яднаньні падтрымалі кампанію збору подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры Беларусі з прапановай уключыць бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў краіны.
Цяпер подпісы можна паставіць у сядзібах Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Менск, вуліца Веры Харужай, 22-1701), Партыі БНФ (Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3). Збор подпісаў таксама вядуць
кампанія «Гавары праўду» і «Малады Фронт».
Арганізатары заяўляюць пра вялікую цікавасьць у грамадзтве да іхняй
ініцыятывы. Подпісы прымаюцца да 20 ліпеня. Вынікі кампаніі будуць
агучаныя 27 ліпеня.
З ініцыятывай сабраць подпісы за ўключэньне бел-чырвона-белага сьцяга
ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў выступілі «БМАgroup»,
«Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасьць».
Блянк звароту можна спампаваць тут.