viasna on patreon

Пракуратура вынесла папярэджанне журналісту Алесю Сілічу

2013 2013-06-07T11:55:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/silich_i_chajchyc.jpg
Сябры БАЖ Алесь Сіліч і Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Сябры БАЖ Алесь Сіліч і Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu

Сябра ГА "БАЖ" атрымаў пісьмовае папярэджанне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Некалькі тыдняў таму карэспандэнты тэлеканалу «Белсат» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Смалявіцкую раённую пракуратуру, каб даць тлумачэнні.

Выклік у пракуратуру быў звязаны з прысутнасцю журналістаў на грамадскім абмеркаванні праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаванні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў “разабрацца”, пасля чаго папярэджанне атрымала сябра ГА "БАЖ" Вольга Чайчыц.

Сёння ж такіж самы лёс напаткаў і Алеся Сіліча, які па вяртанні ў Беларусь наведаў пракуратуру. З папярэджаннем журналіст не пагадзіўся і збіраецца яго абскарджваць, бо лічыць, што згодна з Канстытуцыяй Беларусі мае права свабодна збіраць, захоўваць і распаўсюджваць якую-кольвек інфармацыю.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства