Столінская райбальніца самавольна пазбавіла ветэрана ваенных падзей у Венгрыі ільгот на лекі
Брэсцкі абласны суд разгледзеў пратэст пракурора Столінскага раёна аб адмене рашэння суда Столінскага раёна і касацыйную скаргу жыхара Давід-Гарадка Міхаіла Марэйкі. Справа датычыцца незаконных дзеянняў работнікаў Столінскай раённай бальніцы, якія пазбавілі ўдзельніка ваенных падзей у Венгрыі 1956 года Міхаіла Марэйку бясплатных лекаў як прыраўненага да ветэрана вайны.
Брэсцкі абласны суда дмяніў рашэнне суда Столінскага раёна і накіраваў справу на новы разгляд іншаму суддзі.
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Малея, бальніца не мае права адмяняць ільготу, калі чалавек мае афіцыйнае пасведчанне ветэрана вайны і такое права.
Спадар Марэйка, які выдаткаваў на лекі асабістыя сродкі каля 500 тысяч рублёў, просіць суд вылічыць іх кошт лекаў са Столінскай райбальніцы. Уладзімір Малей адзначае, што ён мае на гэта поўнае права. Згодна арт 2 Закона РБ “Аб ветэранах”, ветэранамі ВАВ лічацца тыя, хто абараняў Айчыну або удзельнічаў у раёнах баявых дзеянняў у частка дзеючай арміі.
Пералік лекаў зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя.