viasna on patreon

Прапанова ад пракурора Віцебскай вобласці: "раскулачванне" за "лішкі маёмасці"

2013 2013-06-04T15:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско лічыць магчымым аднавіць практыку "раскулачвання" – канфіскацыі ў грамадзянаў дарагіх машын і кватэр, калі  дакументальна яны атрымліваюць невысокія прыбыткі.

Гэтая прапанова прагучала на  пасяджэнні ў абласной пракуратуры, прысвечаным барацьбе з карупцыяй. Паводле статыстыкі, колькасць карупцыйных  злачынстваў на Віцебшчыне расце на працягу ўжо трох гадоў, і найчасцей злачынствы такога кшталту фіксуюцца ў галінах будаўніцтва, аховы здароўя і адукацыі.

Спадар Дыско лічыць, што ў абвінавачаных за карупцыйныя злоўжыванні варта  абавязкова канфіскоўваць маёмасць. На ягоную думку, гэта зрабіла б антыкарупцыйнае заканадаўства больш строгім і дзейсным. А ў якасці "папераджальных захадаў" пракурор Віцебскай вобласці прапанаваў таксама  "раскулачваць"  асобных грамадзян, якія афіцыйна маюць невысокія прыбыткі, але валодаюць каштоўнай маёмасцю – маюць кватэры, катэджы, "іншамаркі"… Ён прапануе ўвесці новую заканадаўчую норму – каб грамадзяне пацвярджалі крыніцы атрымання значных грашовых сродкаў на набыццё "лішкаў маёмасці". А ў супрацьлеглым выпадку – канфіскоўваць іх на карысць дзяржавы як набытыя незаконным шляхам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства