viasna on patreon

Разгляд справы аб экстрэмізме ў альбомах “Прэс-фота Беларусі-2011” Гродзенскі аблсуд прызначыў на 24 чэрвеня

2013 2013-06-04T09:54:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daraszkevicz-i-hudzilin.jpg
Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

Фатографы Юлія Дарашкевіч і Сяргей Гудзілін падчас прэзентацыі "Прэс-фота Беларусі"

Як стала вядома прэс-службе ГА “БАЖ”, 24 чэрвеня гродзенскі абласны суд разглядзіць касацыйныя скаргі фатографаў і іх адвакатаў на рашэнне суда ў Ашмянах ад 18 красавіка прызнаць альбомы “Прэс-фота Беларусі-2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У рашэнні аб канфіскацыі і знішчэнні альбомаў за подпісам суддзі Аляксандра Давыдава таксама гаворыцца пра спагнанне з арганізатараў конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2011” Юліі Дарашкевіч, Аляксандра Васюковіча і Вадзіма Заміроўскага дзяржаўнай пошліны па 200 тысяч беларускіх рублёў з кожнага, а таксама па 17500 – на пакрыццё судовых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

Фатографы, на чыю абарону ў красавіку бягучага года стала не толькі беларуская, але і сусветная журналісцкая супольнасць, з рашэннем суда катэгарычна нязгодныя. Яны патрабуюць адмяніць пастанову і вярнуць добрае імя канфіскаваным альбомам, як і самі альбомы ўладальнікам.

Позвы ў суд у якасці “зацікаўленых асобаў” атрымалі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч. Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 года супрацоўнікі памежнага пераходу "Каменны лог" забралі 41 асобнік фотаальбома "Прэс-фота Беларусі 2011", які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.

«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод пачынаючы з 2010 года. Кожны год фотаздымкі-фіналісты конкурса друкуюцца ў выглядзе альбома.

Фотаальбом “Прэс-фота Беларусі 2011” быў надрукаваны ў 2012 годзе. Альбом свабодна прадаваўся ў Беларусі. Фотаздымкі з альбома публікаваліся ў беларускіх перядычных выданнях і з’яўляліся ў стужках інфармацыйных агенцтваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства