viasna on patreon

У турмах Беларусі знаходзяцца 628 чалавек

2013 2013-06-03T09:19:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Згодна з дадзенымі Белстата, на канец 2012 года ў трох беларускіх турмах знаходзілася 628 чалавек. Гэта найменшы паказчык за апошнія гады.

232 чалавекі з іх адбываюць пакаранне за забойства ці спробу забойства, яшчэ 73 — за разбой. Па 53 чалавекі сядзяць за крадзяжы і за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Усяго ж летась былі пазбаўленыя свабоды амаль 29 тысяч чалавек. Гэта таксама найменш за апошнія гады.

У выпраўленчых калоніях знаходзілася 23 тысячы беларусаў, у следчым ізалятары — каля 5 тысяч чалавек, яшчэ 240 чалавек — у выхаваўчых калоніях для непаўнагадовых.

Белстат таксама прыводзіць статыстыку зняволеных з дыягназам «наркаманія». Іх 1129 чалавек — кожны дваццаць пяты. Лічба дзіўная, бо ў канцы 2011 года доля зняволеных-наркаманаў была ўдвая большая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства