Жыхары Белаазёрску хочуць ведаць, куды выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы
https://spring96.org/be/news/63586
2013
2013-05-31T19:09:09+0300
2013-05-31T19:09:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры кампаніі “Гавары праўду” у Белаазёрску сабралі 120 подпісаў пад заявай, у якой адзначылі, што хочуць ведаць, куды выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы. Актывісты таксама выказалі прэтэнзіі мясцовым дэпутатам, якія не сустракаюцца з народам і не робяць справадач.
- Людзі не бачаць наогул працы дэпутатаў, - гаворыць арганізатар збору подпісаў, актывіст кампаніі “Гавары праўду”Аляксандр Кузьмін. - У маленькім Белаазёрску відаць усё як на далоні. Навошта тады імкнуцца на дэпутацкае крэсла, калі не плануеш нічога рабіць.
Па словах іншых актывістаў, спроба прыцягнуць дэпутатаў да вырашэння гарадскіх праблем станоўчых вынікаў не дала.
Заявы накіраваны ў Белаазёрскі гарвыканкам і Бярозаўскі райвыканкам.