viasna on patreon

Суадказчыкам па зыску гомельскага праваабаронцы выступіць ЦВК

2013 2013-05-31T13:44:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

30 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка пры разглядзе зыску праваабаронцы Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай казны прыцягнула ў якасці суадказчыка Цэнтральную выбарчую камісію. Нагадаем, суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыняў да разгляду зыск праваабаронцы аб кампенсацыі маральнай шкоды з нагоды невыканання рашэння Камітэту па правах чалавека ААН, згодна з якім устаноўлены факты парушэння яго правоў з боку дзяржавы. Падчас выбараў дэпутатаў парламента ў 2004 годзе Леанід Судаленка сабраў неабходную для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты колькасць подпісаў выбаршчыкаў, але выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі. І ў акруговай, і ў Цэнтральнай выбарчай камісіі палічылі, што юрыст няправільна ўказаў месца сваёй працы. Пасля абскарджанняў рашэння ў беларускіх судах праваабаронца звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН, які прызнаў, што правы грамадзяніна былі парушаны дзяржавай.

Чарговае паседжанне пройдзе 4 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства