Расійскіх праваабаронцаў у Варонежы пазбаўляюць памяшкання
Калегі просяць праявіць салідарнасць - дасылаць лісты чыноўнікам, падпісваць петыцыі ў абарону арганізацый і офіса.
У Доме Правоў Чалавека-Варонеж на працягу 20 гадоў размешчана самыя даўнія грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі рэгіёна. Менавіта гэты Дом шырока вядомы ў Расіі і за яе межамі як адзін з найбуйнейшых у Расіі цэнтраў грамадзянскай актыўнасці, грамадзянскай асветы і моладзевых ініцыятыў.
Аднак з адной з ключавых арганізацый-заснавальнікаў Дома - Канфедэрацыяй Свабоднай Працы (КСТ) - скасоўваюць дамову і прапануюць вызваліць памяшканне на працягу 3-х дзён. З іншай арганізацыяй ДПЧ - Фондам "Моладзевы Праваабарончы Рух" дамова таксама будзе скасавана з 20 жніўня 2013 года.
КСТ з'яўляецца адной з арганізацый-заснавальнікаў Дома правоў чалавека. Яшчэ ў 1995 годзе Канфедэрацыя Свабоднай Працы сумесна з Міжрэгіянальнай Праваабарончай Групай стварылі Грамадскую праваабарончую Прыёмную, якая працягвае працу і прымае больш за 1000 чалавек у год. У Прыёмнай рэкордная колькасць выйграных скаргаў з Варонежскай вобласці ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.17 мая 2013 года КСТ атрымала ліст з Упраўлення муніцыпальнай уласнасці аб скасаванні дамовы аб арэндзе з патрабаваннем пакінуць памяшканне на працягу 3 дзён.
Гэта будзе азначаць закрыццё Грамадскай Прыёмнай з шматгадовай гісторыяй і вядомасцю. Пазбаўленне гэтага памяшкання паставіць таксама пад пагрозу функцыянаванне цэлага шэрагу моладзевых арганізацый, якім КСТ давала юрыдычны адрас. Большасць з іх даўно працуюць на валанцёрскай аснове і не маюць стабільных крыніц даходу.
Праваабаронцы выступілі з заявай: «Мы выдатна разумеем, што рашэнне далейшага лёсу Дома Правоў Чалавека залежыць ад падтрымкі тых, каму мы патрэбныя, ад тых людзей, якіх на працягу гэтых гадоў дапамагалі арганізацыі Дома Правоў Чалавека, ад тых людзей, якія нас ведаюць, а таксама ад тых, хто разумее, што ў любым горадзе павінны існаваць грамадзянскія арганізацыі, прафсаюзы, праваабарончыя і моладзевыя ініцыятывы. Мы лічым важным, каб Дом Правоў Чалавека-Воронеж застаўся ў гістарычным будынку па вул. Цюрупы 34, а яго дзейнасць працягнулася. Мы просім гарадскія ўлады падтрымаць Дом Правоў Чалавека і даць займаныя зараз двума арганізацыямі (МПД і КСТ) памяшканні ў бязвыплатную арэнду ці даць іх жа ў арэнду на максімальна ільготных умовах».
Праваабаронцы таксама звяртаюцца з просьбай да ўсіх актыўных і неабыякавых людзей адпраўляць лісты да мясцовых уладаў г. Варонежа ў падтрымку Дома Правоў Чалавека, а таксама паставіць асабісты подпіс пад петыцыяй у падтрымку Дома Правоў Чалавека-Варонеж.