17 траўня - Міжнародны дзень супраць гамафобіі
Міжнародны дзень супраць гамафобіі (International Day Against Homophobia (IDAHO)) адзначаецца 17 траўня - у гэты дзень у 1990 годзе Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.
Ідэя правядзення падобнага дня была рэалізавана ў 2003 годзе ў франкамоўнай канадскай правінцыі Квебек: арганізацыя Fondation Émergence абвясціла адзін з чэрвеньскіх дзён Народным днём супраць гамафобіі. Услед за гэтым, у жніўні 2004 года, французскі універсітэцкі лектар і актывіст кампаній за правы чарнаскурых, геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў Луі-Жорж Тэн выступіў з прапановай адзначаць аналагічны дзень у сусветным маштабе - для прыцягненне грамадскай увагі да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў, асабліва ў тых краінах, дзе пытанні сэксуальнасці да гэтага часу лічацца табу, а сэксуальныя меншасці падвяргаюцца дыскрымінацыі. Тэн выказаў надзею, што гэты дзень дапаможа змяніць да лепшага жыццё тых людзей, якія ў гэтым больш за ўсё маюць патрэбу: «Мы хочам паказаць, што барацьба з гамафобіяй - гэта справа не толькі саміх геяў, лесбіянак і транссэксуалаў, гэтая барацьба - таксама справа ўладаў і воля ўсяго грамадства».
Для абвяшчэння Дня арганізацыйным камітэтам была
апублікавана складзеная Луі-Жорж Тэнам петыцыя «За міжнародны дзень барацьбы з
гамафобіяй», звернутая да ААН, урадаў і парламентаў усіх краін. Да 17 траўня
2005 года, пасля гадавой кампаніі, «апеляцыю IDAHO» падпісалі каля 24 тысяч
чалавек з такіх арганізацый, як Міжнародная асацыяцыя лесбіянак і геяў (ILGA),
Міжнародная камісія па правах геяў і лесбіянак (IGLHRC), Сусветны кангрэс ЛГБТ-іудэяў,
Кааліцыя афрыканскіх лесбіянак і т. п.
У 2006 годзе ў Еўрапейскім парламенце адбыўся семінар па тэме міжнароднага дня
барацьбы з гамафобіяй, на якім выступіў Луі-Жорж Тэн. Старшыня Еўрапарламента Жазэп
Барэль зрабіў заяву аб прызнанні гэтага міжнароднага дня.
Асноўнымі мэтамі правядзення Дня названыя:
• процідзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў дачыненні
да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй;
• падтрымка і каардынацыя ўсіх ініцыятыў па ўсім свеце, якія дапамагаюць усім
грамадзянам дасягнуць роўных правоў;
• праява салідарнасці з усімі лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі і транссэксуаламі
свету, у тым ліку там, дзе яны не маюць магчымасці выступаць за свае правы;
• правядзенне больш шырокай кампаніі па абароне правоў чалавека.
Прызнанне гэтага Дня ставіць пэўныя абавязацельствы перад міжнароднай
супольнасцю, якая ўжо аб'ядналася ў барацьбе з многімі іншымі формамі
дыскрымінацыі і сацыяльнага гвалту, але пакуль яшчэ ў большасці дзяржаў не аказала
шырокай падтрымкі ў барацьбе за правы сэкс-меншасцяў.
У 2012 годзе ў Міжнародны дзень супраць гамафобіі Вярхоўны камісар ААН па
правах чалавека Наві Пілэй прыцягнула ўвагу да таго, што ў амаль 80 краінах
свету існуюць законы, крыміналізуючыя паводзіны гомасэксуалістаў. «Калі я кажу
пра гэтыя праблемы, некаторыя абвінавачваюць мяне ў тым, што я прасоўваю «новыя
правы» або «спецыяльныя правы» для лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і
транссэксуалаў. Але тут няма новага або асаблівага - гаворка ідзе пра права на
жыццё, бяспеку чалавека і права на свабоду ад дыскрымінацыі», - заяве спадарыня
Пілэй і дадала, што гэтыя і іншыя правы з'яўляюцца ўніверсальнымі. Галоўны
праваабаронца падкрэсліла, што ў розных кутках свету асобы нетрадыцыйнай
сексуальнай арыентацыі падвяргаюцца ганенням, нападам, арыштам, катаванням і
нават забойствам за іх любоўныя адносіны. Вярхоўны камісар сказала, што трэба
змагацца з гвалтам і нянавісцю, а не з любоўю, і заклікала дзяржавы супрацьстаяць
гамафобіі і адмяніць дыскрымінацыйныя законы.
Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі афіцыйна прызнаны ў шэрагу краін - Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Люксембургу, Мексіцы, Бразіліі, Коста-Рыцы. Адной з асноўных ініцыятыў арганізатараў Дня з'яўляецца растлумачэнне мэтаў і прычын яго правядзення ў адукацыйных установах.