viasna on patreon

ГА “БАЖ” звярнулася да кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў

2013 2013-05-13T15:35:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

13 мая ГА “БАЖ” накіравала старшыню Следчага камітэта Валянціну Шаеву, міністру юстыцыі Алегу Сліжэўскаму, міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу і Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку афіцыйныя лісты і тэкст прынятай 8 мая заявы. “Просім разгледзець факты, выкладзеныя ў заяве, і прыняць па іх неабходныя меры”, -- піша арганізацыя.

У заяве згадваліся нядаўнія затрыманні і прысуды сябрам ГА “БАЖ” Дзмітрыю Галко і Аляксандру Ярашэвічу (10 і 12 сутак арышту адпаведна), а таксама ранейшы аналагічны інцыдэнт з удзелам таго ж Ярашэвча і сябра ГА “БАЖ” Генадзя Барбарыча (па трое сутак кожнаму). Акрамя таго, арганізацыя звяртала ўвагу на грубыя парушэнні прынцыпу галоснасці судовай вытворчасці ў часе слуханняў па іх справах.

У сваёй зяве ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў":

 - выказвала пратэст у сувязі з адвольнымі затрыманнямі і адміністратыўнымі арыштамі журналістаў, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі;

- звярталася да міністра ўнутраных спраў з патрабаваннем забяспечыць няўхільнае выкананне заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі і спыніць выпадкі злоўжывання імі правамі і паўнамоцтвамі;

- заклікала генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь арганізаваць неадкладную пракурорскую праверку пералічаных у заяве фактаў;

- заклікала Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь праверыць, ці не прысутнічаюць у дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да журналістаў прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 198 КК;

- заклікала Міністэрства юстыцыі забяспечыць галоснасць судовай вытворчасці і прыняць меры па прадухіленні парушэння заканадаўства ў гэтай сферы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства