18-19 мая ў Гомелі і Магілёве пройдзе праваабарончы ўікэнд
Каманда «Правоў Чалавека «на пальцах» запрашае на праваабарончы семінар.
Часта даводзіцца чытаць, што ў розных краінах парушаюцца Правы Чалавека: то разгоняць дэманстрантаў, то судовы працэс пройдзе з вялікімі пытаннямі....
Ці можам мы сапраўды давяраць СМІ, не разумеючы, што маецца на ўвазе пад словазлучэннем «правы чалавека»?
Хочаш разабрацца - удзельнічай у праваабарончым уікэндзе 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве.
Пра што семінар?
Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».
Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійнаабараняць правы чалавека.
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.
Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе ў Гомелі і Магілёве 18 і 19 мая 2013 адпаведна (субота і нядзеля) арыенціровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак - да 16 мая 2013 уключна.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Даведка
«Правы чалавека «на пальцах» - адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з'яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Семінары ладзяцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнайгрупы «Студэнцкая Рада», праваабарончага цэнтра «Вясна», «Цэнтра прававойтрансфармацыі» (Lawtrend).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на belmpd@gmail.com.