viasna on patreon

Баранавічы: Анжаліку Камбалаву аштрафавалі на 2 млн. рублёў

2013 2013-05-08T13:29:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kambalava-sud-08.05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава каля будынку суда.

Анжаліка Камбалава каля будынку суда.

У Баранавічах 8мая ў гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі АГП Анжалікі Камбалавай, якую 7 мая затрымалі супрацоўнікі міліцыі а 19-й гадзіне за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікету ў памяць бясследна зніклага 14 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Усю ноч актывістка правяла ў камеры ізалятара часовага ўтрымання.

Судовае пасяджэнне вяла суддзя Кацярына Груда. Яна прызнала актывістку вінаватай у парушэнні ч.2 арт.23.34 КаАП і прысудзіла ей адміністрацыйны штраф у памеры 20 базавых адзінак (2 млн. руб.). Анжаліка Камбалава прызнала, што арганізавала і ўдзельнічала ў пікеце ля гандлёвага цэнтра “Вясёлка”, але не прызнала сябе вінаватай.

Пасля суда міліцыянер, які прысутнічаў на судзе, вярнуў актывістцы партрэт Юрыя Захаранкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства