viasna on patreon

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ВЫНЕСЛА ПІСЬМОВАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ РГА "БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ" (ПРЭС-РЭЛІЗ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ) "БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ"

2003 2003-08-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісце за подпісам першага намесніка Міністра юстыцыі Аляксандра Петраша ўказваецца, што РГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" (далей – БХК), "нягледзячы на вусныя прэтэнзіі рэгіструючага органа", карыстаецца бланкам, штампам і пячаткай, на якіх "назва арганізацыі не адпавядае статутнай".
У тэксце папярэджання адсутнічаюць канкрэтныя прэтэнзіі, а ёсць толькі спасылкі на інструкцыі Міністэрства унутраных спраў і Камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь.
Па ўдакладненні супрацоўніка Міністэрства юстыцыі Аляксандра Харытона, які рыхтаваў тэкст папярэджання, галоўная прычына вынясення папярэджання – адсутнасць двукосся ў назве арганізацыі, прыведзенай на бланку і на пячатцы.
БХК адзначае, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кантроль за вырабам, улікам, захоўваннем і знішчэннем пячатак і штампаў вядзе Міністэрства унутраных спраў. Пячатка арганізацыі зарэгістравана МУС у 1995 годзе. Ніякіх прэтэнзій з боку МУС у адносінах да пячаткі і штампа ў БХК не паступала.
БХК адзначае, што ў Беларусі створаны надзвычай неспрыяльныя ўмовы дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў. Існуючая практыка паказвае, што грамадскія аб’яднанні прыкладаюць вялікія высілкі, каб задаволіць прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі замест дасягнення статутных мэтаў.
У выпадку паўторнага ўстанаўлення Міністэрствам юстыцыі парушэння, нават тэхнічнай памылкі, за якую грамадскаму аб’яднанню было вынесена папярэджанне, БХК можа быць ліквідаваны.
БХК лічыць сітуацыю, калі мінюст выкарыстоўвае дробныя і фармальныя падставы для накладання адміністрацыйнага пакарання, здзекам з права і Канстытуцыі Беларусі.

ПРЭС-СЛУЖБА БХК

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства