viasna on patreon

У Бабруйску існуе спіс "небяспечных грамадзян"?

2013 2013-04-30T14:47:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з мясцовых грамадскіх актывістаў расказаў бабруйскім праваабаронцам аб спісе "небяспечных грамадзян" з 20 чалавек. Ён сцвярджае, што прозвішчы яму надыктаваў адзін са знаёмых супрацоўнікаў спецслужбаў.

У спісе ёсць прадстаўнікі партый АГП, БХД, БНФ, БСДП, "Справядлівага свету", кампаніі "Гавары праўду", а таксама мясцовыя безпартыйныя актыўныя людзі, незалежныя журналісты. Мяркуецца, што гэтыя спісы разасланыя ў аддзяленні міліцыі, аддзелы ідэалогіі, банкі і іншыя ўстановы, з пазнакай "небяспечныя, ненадзейныя грамадзяне".

Нагадаем, што ў мінулым годзе пытанне "чорных спісаў" ужо ўздымаў рэдактар "Бабруйскага кур'ера" Анатоль Санаценка (у спісе, надыктаваным вышэйузгаданаму актывісту яго прозвішча таксама прысутнічае). Журналіст нават пісаў скаргу з просьбай разабрацца з гэтымі спісамі, але супрацоўнікі пракуратуры абверглі іх існаванне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства