viasna on patreon

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах аднавілася

2013 2013-04-30T12:25:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bulbasz-kholl.jpg

Аднавіліся працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтра «Бульбаш-хол», якая знаходзіцца побач з Курапатамі, месцам масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-х.

Працы па ўзвядзенні «Бульбаш-хола» працягваюцца. Там кладуць тратуарную плітку, парадкуюць тэрыторыю, высаджваюць дрэвы, ставяць новы таніраваны плот. Гэта адбываецца нягледзячы на тое, што Генеральная пракуратура загадала спыніць будаўніцтва да распрацоўкі новага горадабудаўнічага праекту, які мусіў быць падрыхтаваны Мінаблвыканкамам да 1 мая», — паведаміла каардынатарка ініцыятывы «За ўратаванне мемарыяла Курапаты» Ганна Шапуцька.

З боку «Бульбаш-хола» Курапаты заваленыя смеццем: паддоны з-пад пліткі, будаўнічы друз, рэшткі старой мэблі, кажа Шапуцька.

Мінаблвыканкам мусіць распрацаваць горадабудаўнічы праект, у якім павінны быць абазначаныя межы ахоўнай зоны «Курапаты». Затым праект павінна разгледзець і зацвердзіць Міністэрства культуры. Пасля гэтага праект выносіцца на грамадскі разгляд, і толькі па выніках яго магчымае далейшае будаўніцтва. У лісце Міністэрства культуры, які падпісаў намеснік міністра Віктар Кураш, сцвярджаецца, што распрацоўкі горадабудаўнічага праекта з вызначэннем межаў ахоўнай зоны «Курапаты» ў міністэрства не паступалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства