viasna on patreon

Салігорск: Сітуацыя са свабодай слова змянілася нязначна

2013 2013-04-30T10:42:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маніторынг мясцовай прэсы, тэлевізіі і інтэрнэт-прасторы на працягу апошніх месяцаў дазваляе канстатаваць адсутнасць значных зрухаў са свабодай слова ў салігорскім рэгіёне.

Умераны аптымізм, звязаны з росквітам сацыяльных медыяў у рэгіёне, змяніўся на стрыманы рэалізм. Пакуль можна канстатаваць, што наяўнасць дзясяткаў тысяч салігорскіх карыстальнікаў сацыяльных сетак ды з’яўленне шэрагу буйных мясцовых суполак у іх не золелі перарасці ў нейкія больш змястоўныя медыйныя праекты.

Простора незалежных інтэрнэт СМІ таксама не прыцярпела значных зменаў. Дамінуюць усё тыя ж САЛІГОРСК.org ды “Электронны Салігорск”. Першы па-ранейшаму захоўвае лідэрства ў асвятленні вострых праблем рэгіёну ды актыўна супрацоўнічае з праваабарончымі ды грамадскімі ініцыятывамі. Вартыя згадкі і такія незалежныя рэсурсы, як сайт “Мой Салігорск” ды “Салігорск-Інфа”. У аўтараў, відавочна, бракуе рэсурсаў на стварэнне высакаякасных ды арыгінальных інфармацыйных прадуктаў, але назіраецца жаданне да развіцця.

Сітуацыя з традыцыйнымі сродкамі масавай інфармацыі змянілася нязначна. Палітыка Салігорскага тэлеканала застаецца нязменнай цягам доўгіх гадоў. Рэдакцыю СТК не назавеш “рупарам прапаганды”, але і вольным медыя эфір тэлеканала не з’яўляецца. Самацэнзура ў прыватнай праўладнай газеце “Лідэр-Прэс” па-ранейшаму б’е рэкорды. Затое змена галоўнага рэдактара ў салігорскай раёнцы “Шахцёр” пайшла ўсім на карысць. Як паказаў час, у афіцыйным выданні райвыканкаму паболела не толькі беларускай мовы, але матэрыялаў на актуальныя для рэгіёну тэмы. Калі рэдакцыя “Шахцёра” працягне рухацца ў тым жа кірунку, дык мае сапраўдны шанец пачаць рэалізоўваць асобнікі газеты праз папулярнасць сярод насельніцтва, а не праз выканкамаўскія разнарадкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства