viasna on patreon

Магілёўскіх студэнтаў папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў “Чарнобыльскім шляху”

2013 2013-04-26T16:30:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenctva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 26 красавіка, студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта старасты груп папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах.

Калі студэнты будуць прымаць удзел у рознага кшталту шэсцях, мітынгах ці дэманстрацыях, то ў іх будуць вялікія праблемы з вучобай.

Студэнты адзначаюць, што перад тым, як старасты груп пачалі распаўсюджваць інфармацыю аб недапушчльнасці ўдзелу ў “Чарнобыльскім шляху”, іх усіх сабралі ў дэканаце і праінструктавалі.

Нагадаем, што сёння ў Магілёве лідары і актывісты дэмакратычны сіл плануюць правесці сустрэчу каля сімвалічнага крыжа памяці ахвяр Чарнобыльскай трагедыі, які размешчаны на Лаўсанаўскім спуску за прыпынкам грамадскага ранспарту “Аблгаз”. Мерапрыемства запланавана на 18-00.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства