Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/62882
2013
2013-04-26T13:38:04+0300
2013-04-26T13:38:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hilmanovich.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць на размову ва УКДБ Гарадзенскай вобласці. 25-га красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які назваў прозвішча Далгіх, і прапанаваў з’явіцца ў мясцовае аддзяленне гэтай структуры. На пытанне грамадскага актывіста, паводле якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”. У выніку тэлефоннай размовы позва У. Хільмановічу выпісана на 14-ю гадзіну 26 красавіка.
Уладзімір Хільмановіч не ведае прычны выкліку на такую размову, але не мае сумневу, што гэта звязана з ягонай публіцыстычнай ці праваабарончай дзейнасцю.