Астравец: міліцыянты папярэдзілі Мікалая Уласевіча
https://spring96.org/be/news/62868
2013
2013-04-26T10:24:45+0300
2013-04-26T10:24:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Мікалая Уласевіча, каардынатара ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства» мясцовыя міліцыянты папрэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
Уласевіч
падаваў заяўку
на правядзеньне пікету ў Астраўцы. Гэтай акцыя ён хацеў нагадаць
пра ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Пікет забаранілі на падставе таго, што заяўнік абраў цэнтар горада, побач
з помнікам Леніна. А тут, маўляў, дазволена праводзіць толькі
мэрапрыемствы, якія ладзіць улада.
Мікалай Уласевіч разам з сваімі прыхільнікамі хацеў нагадаць землякам пра
аварыю на Чарнобыльскай АЭС, а таксама распавесьці жыхарам пра
экалягічныя і эканамічныя наступствы будаўніцтва атамнай станцыі
ў Астраўцы.