viasna on patreon

Брэст: больш за тысячу подпісаў супраць увядзення платы за наведванне паліклінік

2013 2013-04-25T13:05:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/medabslugouvanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сабралі больш за тысячу подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў супраць ўвядзення платы за наведванне паліклінік.
Як паведаміў старшыня абласной структуры БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, зварот з подпісамі накіраваны на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага і ў Брэсцкі аблвыканкам, а падставай для яго былі словы баранавіцкага чыноўніка падчас абмеркавання праекта бюджэту гораду на 2013 год. Тады Віктар Дзічкоўскі выказаўся за тое, каб была разгледжана магчымасць увядзення платы ў 5 тысяч рублёў за наведванне паліклінікі.
“Жыхары рэгіёну, якія падпісалі зварот, не толькі выказаліся супраць прапановы Дзічкоўскага, але і патрабуюць адказаць на пытанне: на падставе якіх звестак старшыня гарвыканкаму прыйшоў да высновы, што пры ўвядзенні платы за наведванне паліклінік чэргаў не будзе”, -  распавёў Маслоўскі. Паводле яго словаў, жыхары Брэсцкай вобласці вельмі актыўна ставілі свае подпісы пад гэтым зваротам, прыходзілі асабіста ў партыйны офіс і дасылалі лісты па пошце. Акрамя таго, было шмат тэлефанаванняў у падтрымку такога звароту да ўладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства