viasna on patreon

Павел Шарамет: "Нас папярэджвалі аб магчымасці ўзлома"

2013 2013-04-25T10:33:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы сайта belaruspartisan.org пасланне, у якім тлумачаць свой учынак.

“Мы маглі б заваліць і вас, і “Хартыю”, і “Вясну”, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даем вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсць спіс гаваруноў, якіх папярэджваем ў апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ”, - гаворыцца ў звароце.

 У размове з Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў рэсурса Павел Шарамет паведаміў, што рэдакцыю папярэджвалі аб небяспецы: "Гэта ўзлом. Нас папярэджвалі аб ім, аднак адпаведна і своечасова адрэагаваць мы не змаглі. Зараз працуем над вырашэннем праблемы. Будзем разбірацца, хто і як гэта зрабіў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства