viasna on patreon

Уладзя Яроменка адправілі ў турму на Акрэсьціна

2013 2013-04-24T15:31:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У 14:40 Валянціна Цюрава праводзіла свайго хлопца Ўладзя Яроменка ў апорны пункт міліцыі Першамайскага раёну. Там ёй паведамілі, што хлопца завязуць у турму на Акрэсьціна.

Валянціна Цюрава атрымала пастанову суду, які адбыўся 18 красавіка без удзелу Яроменка. Суд пакараў хлопца 15 суткамі арышту — нібыта за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду.

Паводле Першамайскага суду, Уладзь Яроменак не знаходзіўся ў сябе дома ў нейкі прамежак часу з 21 гадзіны вечара да 6 гадзіны раніцы 24 лютага 2013 году.

Справу разглядаў судзьдзя Юры Гарбатоўскі.

Уладзь Яроменак пайшоў у апорны пункт цалкам падрыхтаваны да турмы. «Я сабрала для яго вопратку, бялізну, сок, цыгарэты, гігіенічныя сродкі, карацей, усё, што можна ўзяць на Акрэсьціна. Зараз будзем адлічваць 15 дзён», — сказала Валянціна Цюрава Свабодзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства