viasna on patreon

Слонім: працягваюццы допыты ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

2013 2013-04-22T16:58:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slon-dzen-vol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слонімскі РАУС выклікалі і дапыталі яшчэ двух чалавек за ўдзел у Дні Волі. Маёр міліцыі Ігар Клыбік дапытаў сяброў Віктара Марчыка і Альберта Глінніка, параіўшы ім “больш не займацца глупствам”. Пісаць пісьмовыя тлумачэнні Віктар Марчык і Альберт Гліннік адмовіліся.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Слонімскім РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі дапытваў мясцовых актывістаў АГП братоў Сяргея і Андрэя Бялько. Выклікалі ў міліцыю па справе святкавання Дня Волі і пенсіянера Мікалая Барысіка (дапытваў маёр міліцыі Ігар Клыбік). Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі да высновы, што ўсе, хто прымаў удзел у Дні Волі ў Слоніме і сфатаграфаваны на гэтым здымку (глядзіце фота), размешчаным у інтэрнэце, выклікаюцца для “прафілактыкі” у міліцыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства