viasna on patreon

Леаніда Аўтухова напярэдадні Чарнобыльскага шляху выклікаюць у міліцыю

2013 2013-04-22T08:59:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Леанід Аўтухоў рыхтуецца да прымянення ў адносінах да яго прэвентыўных мер. Старшыня Віцебскай абласной партыі БНФ не выключае, што на такі крок пойдуць прадстаўнікі праваахоўных органаў. Напярэдадні Чарнобыльскага шляху апазіцянера выклікалі у Кастрычніцкі РАУС. Леанід Аўтухоў не выключае, што гутарка ў міліцыі скончыцца судом і новымі «суткамі».

Леанід Аўтухоў:

- Мы ўвесь час падрыхтаваныя, таму што мы сталі на гэтую сцежку. Рэжым таксама падрыхтаваны. Падставу знойдуць лёгка – брыдкаслоўе і іншае. Праўда, брыдкаслоўе да мяне не падыходзіць. Калі мяне затрымалі 25 сакавіка, у мяне знайшлю бюлетэні. На падставе гэтага можна скласці пратакол. Але па гэтым артыкуле няма арышту, там толькі грашовае спагнанне.

На 26 красавіка ў Віцебску запланавана правядзенне мітынгу, які прымеркаваны да чарговай гадавіны на ЧАЭС. Арганізатары імкнуцца ўзняць такія пытанні як спыненне будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі, вяртанне ільготаў усім катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і спыненне сельскагаспадарчай дзейнасці на забруджаных тэрыторыях. Дазвол на правядзенне мітынгу адміністрацыя Чыгуначнага раёну не дала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства